Усевалад Глебавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Глебавіч
князь ізяслаўскі
? — 1158
князь стрэжаўскі
1158 — ?

Нараджэнне невядома
Смерць невядома
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Глеб Усяславіч[1]
Маці Анастасія Яраполкаўна
Дзеці Улашка Кукенойскі[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усевалад Глебавіч — князь ізяслаўскі (да 1159), стрэжаўскі (пасля 1159).

Сын менскага князя Глеба Усяславіча. У 1159 годзе (паводле В. М. Тацішчава, у 1158) з братамі Расціславам і Валадаром удзельнічаў у паходзе на Друцк супраць Рагвалода Барысавіча. Рагвалод Барысавіч, зноў стаўшы полацкім князем, у 1159 годзе пайшоў на Ізяслаўль, дзе сядзеў Усевалад Глебавіч, пасля непрацяглай аблогі Усевалад саступіў Рагвалоду горад, а на замену атрымаў Стрэжаў[1].

Зноскі

  1. а б Всеволод Глебович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 129. — 737 с.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Штыхаў, Г. Усевалад Глебавіч / Георгій Штыхаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Т. 6, кн. 2: Усвея — Яшын. Дадатак — Мн.: БелЭн, 2003. — 612, [1] с. — С. 8. — ISBN 985-11-0276-8.