Вячка Святаславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячка Святаславіч
Бацька Святаслаў Усяславіч

Вячка Святаславіч (да 1144 — пасля 1167) — князь з Ізяславічаў Полацкіх.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Святаслава-Георгія Усяславіча, малодшы брат Васількі і, адпаведна, брат Прадславы. На думку Алега Рапава, трымаў Усвяцкі ўдзел Віцебскай воласці, а ў 1162 годзе заняў і Віцебскі сталец[1]. Згадваецца разам з не названай імем жонкай у «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» каля 1167 года, калі праводзіў сястру ў паломніцтва да Святых Мясцін. Пры гэтым Еўфрасіння пастрыгла дзвюх яго дачок, сваіх пляменніц — Кір’яну (у інацтве Агафію) і Вольгу (у інацтве Яўфімію). Апошні раз згадваецца пад тым самым 1167 годам, калі разам з менскім князем Валадаром Глебавічам дапамог наўгародцам паслаць да Кіева вестку пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачан[2].

У гістарыяграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Баўмгартэн памылкова лічыў Вячку, згаданага «Жыціем Еўфрасінні Полацкай» сынам Расціслава Усяславіча[3]. Тадэвуш Васілеўскі памылкова атаясняў Вячку Святаславіча з Вячкам Кукенойскім[4], які, як адзначыў Леанід Аляксееў, загінуў у 1224 годзе і не мог быць братам Еўфрасінні[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рапов 1977, с. 59-60.
  2. ПСРЛ, т. 3. I, II, III Новгородские летописи. — СПб., 1841. — 856 с. С. 14.
  3. Baumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle /Orientalia Christiana. — Roma. − 1927. — № 35.-95 p. Р. 34.
  4. Wasilewski T. L. Alekseev. Polockaja Ziemlja // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. -R. 16. — N 2. — Warszawa. — 1968. — S.335-338.
  5. Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. -М., −1975. — С.202-239. С. 231—232.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.