У Тан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
У Тан

Маха Тхрай Сітху У Тхант, або У Тан (22 студзеня 1909, Пандана, Бірма — 25 лістапада 1974, Нью-Ёрк, ЗША) — бірманскі дыпламат і трэці Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з 1962 года па 1971 год. Ён быў абраны на гэты пост пасля гібелі папярэдняга Генеральнага сакратара Дага Хамаршэльда у авіякатастрофе, у верасні 1961 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Тан атрымаў адукацыю ў Нацыянальнай сярэдняй школе ў Пандана і ў Рангунскім універсітэце. Да пачатку сваёй дыпламатычнай кар'еры У Тан працаваў у сферы адукацыі і інфармацыі. Ён быў старэйшым выкладчыкам у Нацыянальнай сярэдняй школе ў Пандані, у якой ён да гэтага вучыўся, а ў 1931 годзе стаў яе дырэктарам, заняўшы першае месца на конкурсе выкладчыкаў англійскай і роднага моў у сярэдняй школе.

Да Другой Сусветнай вайны ён быў членам бірманскага камітэта па падручніках і Савета па пытаннях нацыянальнай адукацыі, а таксама членам Выканаўчага камітэта Асацыяцыі дырэктараў школ. Акрамя таго, ён актыўна працаваў у якасці пазаштатнага журналіста.