Тругвэ Лі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тругве Лі

Тругвэ Хальвдан Лі (нарв.: Trygve Halvdan Lie; 16 ліпеня 1896, Осла, Нарвегія — 30 снежня 1968, Гейла, Нарвегія) — нарвежскі палітычны дзеяч, у 1946—1952 — 1-ы абраны Генеральны сакратар ААН.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Осла. Вучыўся ва Універсітэце Осла, дзе ў 1919 годзе атрымаў дыплом юрыста. У 1911 годзе ўступіў у маладзёжную арганізацыю Нарвежскай рабочай партыі. З 1919 па 1922 год быў памочнікам сакратара Працоўнай партыі, з 1922 па 1935 год — юрысконсультам Нарвежскай федэрацыі прафсаюзаў, а ў 1926 годзе стаў нацыянальным выканаўчым сакратаром Рабочай партыі.

Ва ўрадзе Працоўнай партыі з 1935 па 1939 год займаў пасаду міністра юстыцыі, затым, з ліпеня па верасень 1939 года, пасаду міністра гандлю і прамысловасці. Лі, у свой час падтрымаў Кастрычніцкую рэвалюцыю і асабіста гутарыў з Леніным, выступіў за прадастаўленне Льву Троцкаму палітычнага прытулку ў Нарвегіі (1935). У перыяд нацысцкай акупацыі Нарвегіі (1940—45) міністр замежных спраў нарвежскага ўрада ў эміграцыі (Лондан). Першы генеральны сакратар ААН (1946—53); падтрымаў узброенае ўмяшанне ЗША і іншых краін пад эгідай ААН у Карэйскую вайну 1950—53 на баку Паўднёвай Карэі. У 1955—65 на адміністрацыйных, урадавых і дыпламатычных пасадах у Нарвегіі.