Францішак Дыянізы Князьнін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Francišak Kniaźnin. Францішак Князьнін (1795).jpg

Францішак Дыянізы Князьнін (польск.: Franciszek Dionizy Kniaźnin; 4 кастрычніка 1750, г. Віцебск25 жніўня 1807) — польскі паэт, драматург, перакладчык; прадстаўнік сентыменталізму.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі езуіцкі калегіум (1764). У 1764—70 вучыўся ў Полацку, Нясвіжы, Слуцку. 3 1770 у Варшаве. 3 1775 сакратар князя А. К. Чартарыйскага, з 1783 прыдворны паэт Чартарыйскіх у Пулавах (Люблінскае ваяводства).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У зборніку «Carmina» (1781) змешчаны пераклады Гарацыя, «Трэнаў» Я. Каханоўскага, оды і элегіі на лацінскай мове. Аўтар зборніка «Байкі» (1776) на ўзор Ж. Лафантэна, «Эротыкі» (т. 1—2, 1779) у духу анакрэантычнай паэзіі, «Вершы» (1783) з элементамі стылю ракако. У зборніку «Паэзія» (т. 1—3, 1787—89) змешчана любоўна-ідылічная, палітычная (у т.л. вершы «Да Тадэвуша Касцюшкі»), рэлігійная лірыка. Сярод драматычных твораў — пастаралі з рысамі беларускага фальклору, гераічна-патрыятычныя п'есы («Гектар»).

Опера «Цыганы» на лібрэта Ф. Князьніна ставілася ў Слонімскім тэатры Агінскага (1786). У некаторых вершах услаўляў край маленства — Віцебшчыну.

На беларускую мову асобныя творы Ф. Князьніна пераклалі Алесь Жлутка, Лявон Баршчэўскі, Н. Мерашчак, Л. Семянюк.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Wiersze wybrane. Warszawa, 1981.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • У кн. Віцебскі сшытак. 1995. № 1.
  • У кн. Яна і я. Мн., 2005.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малюковіч С. Князьнін // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
  • Kosikiewiczowa T. Kniaźnin jako poeta liryczny. Wrocław, 1971.