Цыпрыян Каміль Норвід

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цыпрыян Каміль Норвід
польск. Cyprian Kamil Norwid
Norwid Cyprian Kamil.jpg
Дата нараджэння:

24 верасня 1821
Сцяг Царства Польскага (1815 — 1915) Ляскова-Глухы, каля Варшавы, Расійская імперыя

Дата смерці:

23 мая 1883
Сцяг Францыі Парыж, Францыя

Жанр:

рамантызм, парнасізм

Подпіс:

Подпіс

Творы ў Вікікрыніцах.


Цыпрыян Каміль Норвід (польск.: Cyprian Kamil Norwid; 24 верасня 1821, Ляскова-Глухы, каля Варшавы — 23 мая 1883, Парыж) — польскі паэт, драматург, празаік, жывапісец.

Змест

Біяграфія [правіць]

У 1842 Норвід легальна выехаў у Дрэздэн, афіцыйна — для ўдасканалення ў скульптурным мастацтве, і застаўся ў эміграцыі. Жыў у Венецыі і Фларэнцыі, у 1844 пасяліўся ў Рыме. У Берліне наведваў лекцыі ва ўніверсітэце і сходы польскіх эмігрантаў. У 1846 быў арыштаваны і высланы з Прусіі. Жыў у Бруселі, потым у Рыме, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Зыгмунтам Красінскім.

У 18491852 жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Юльюшам Славацкім і Фрыдэрыкам Шапенам, таксама з Іванам Тургеневым і Аляксандрам Герцэнам. Жыў у галечы, пакутаваў ад неразумення крытыкі і непаразуменняў у адносінах з блізкімі людзьмі. Паступова губляў зрок і слых.

Рукапіс верша Норвіда «Фартэпіяна Шапена»

Пры садзейнічанні Уладзіслава Замойскага ў лістападзе 1852 выехаў у ЗША. У 1853 уладкаваўся ў майстэрні графіка ў Нью-Ёрку. Калі даведаўся аб пачатку Крымскай вайны, вырашыў вярнуцца ў Еўропу. Вярнуўся ўлетку 1854 у Лондан, зарабляў на жыццё выпадковымі працамі. Па вяртанні ў Парыж апублікаваў некалькі твораў. З лютага 1877 жыў у польскім дабрачынным прытулку на ўскраіне Парыжу Іўры, дзе і памёр. Прах паэта быў перанесены ў агульны дол невядомых польскіх вандроўцаў на могілках Манмарансі.

Творчасць [правіць]

Норвід у 1861

Аўтар навэл («Ad leones!», 1883, і інш.), паэм, драм. Сярод лепшых твораў Норвіда — паэтычны цыкл «Vade-mecum» (18651866), філасофская паэма «A Dorio ad Phrygium» (1871), трагедыі «За кулісамі» (18651866), «Клеапатра і Цэзар» (Kleopatra i Cezar, 18701872), «Пярсцёнак велікасвецкай дамы» (Pierścień Wielkiej Damy, czyli Ex-machina Durejko, 1872).

Пры жыцці была апублікаваная малая частка яго паэзіі і прозы (шмат са спадчыны згублена). Прызнанне атрымаў пасмяротна, галоўным чынам пасля таго, як польскі крытык Зянон Пшасмыцкі «адкрыў» яго ў 1904, пачаўшы публікаваць творы і артыкулы аб творчасці Норвіда. Стаў прылічацца да найбуйнейшых польскіх паэтаў нароўні з Міцкевічам і Юльюшам Славацкім, зацьміўшы Зыгмунта Красінскага.

Поўны збор твораў выйшаў у адзінаццаці тамах (Варшава, 19711976).

Пераклады на беларускую [правіць]

  • Ідзі за мною : лірыка / Цыпрыян Норвід; пер. з польск., [прадм. і заўв. Алега Мінкіна; маст. С. В. Чарановіч]. — Мінск : «Мастацкая літаратура», 1993.

Творы Норвіда на беларускую перакладаў таксама Васіль Сёмуха.

Спасылкі [правіць]