Цыта Бурбон-Пармская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цыта Бурбон-Пармская
Zita di Borbone-Parma
Цыта Бурбон-Пармская
Цыта Бурбон-Пармская, 1914
сцяг
імператрыца-кансорт Аўстрыі
каралева Багеміі
каралева Венгрыі
21 лістапада 1916 — 11 лістапада 1918
Папярэднік: Елізавета Баварская
Пераемнік: тытул скасаваны
 
Нараджэнне: 9 мая 1892(1892-05-09)
Камаёрэ, Італія
Смерць: 14 сакавіка 1989(1989-03-14) (96 гадоў)
Цыцэрс, Швейцарыя
Пахавана: Капуцынеркірхэ, Імператарскі склеп, Аўстрыя
Род: Пармскія Бурбоны, Габсбургі
Бацька: Роберт I Пармскі
Маці: Марыя Антонія, інфанта Партугаліі
Муж: Карл I
Дзеці: Ота, Адэльгейда, Роберт, Фелікс, Карл Людвіг, Рудольф, Шарлота, Елізавета

Цыта Марыя дэль-Грацые Адэльгонда Мікаэла Рафаэла Габрыэла Джузепіна Антонія Луіза Аньеза Бурбон-Пармская (9 мая 1892 — 14 сакавіка 1989) — апошняя імператрыца Аўстрыі, каралева Багеміі і Венгрыі. Сёмая дачка пармскага герцага Роберта I, які страціў свайго прастола падчас Рысарджымента. Яе роднай сястрой была Марыя-Луіза Бурбон-Пармская, княгіня Балгарыі і маці Барыса III, якая памерла ў 1899 годзе, калі Цыце было сем гадоў.

У 1911 узяла шлюб з эрцгерцагам Карлам, які пасля забойства Франца-Фердынанда стаў спадчыннікам прастола, а ў 1916 — апошнім аўстрыйскім імператарам пад імем Карла I.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Карл і Цыта з'ехалі ў Швейцарыю, а затым — на Мадэйру, дзе ў 1922 г. імператар сканаў. Цыта Пармская перажыла яго на 67 гадоў, а Аўстрыйскую імперыю — на 71 год. Разам са старэйшым сынам, Ота (1912—2011), яна стаяла на чале дому Габсбургаў.

У першыя гады ўдаўства па прапанове караля Альфонса XIII імператрыца разам з 8 дзецьмі займала мадрыдскі палац Эль-Парда, у 1929 г. пераехала ў Бельгію, падчас Другой сусветнай вайны з'ехала спачатку ў Нью-Ёрк, а затым у Квебек. Пасля вайны пасялілася ў швейцарскім замку Цыцэрс. Пахавана побач з мужам у Імператарскім склепе Капуцынеркірхэ.

У гонар Цыты названы астэроід (689) Цыта(англ.) бел., адкрыты ў 1909 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Каралевы Венгрыі