Цэнтральны масіў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэнтральны масіў
Massif Central
Цэнтральны масіў
Размяшчэнне Цэнтральнага масіва
Тып

Горная сістэма

Размяшчэнне

Францыя

Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Цэнтральны масіў (фр.: Massif Central) — горны масіў у цэнтры і на поўдні Францыі. На ўсходзе аддзелены ад Альпаў глыбокай далінай Роны, выцягнутай з поўначы на поўдзень. Вышыня да 1886 м (гара Пюі-дэ-Сансі).

У паўночным і цэнтральным раёнах Цэнтральнага масіва базальтавыя плато з конусамі патухлых вулканаў чаргуюцца з пласкагор'ямі і мерыдыянальна выцягнутымі далінамі рэк басейна Луары, на поўдні — карставыя плато Кос, на паўднёвым усходзе і ўсходзе знаходзіцца шэраг гор і пласкагор'яў (Севены і інш.), са стромкімі прыступкападобнымі схіламі, звернутымі да Ронскай нізіны і ўзбярэжжа Міжземнага мора; на поўначы і паўночным захадзе — пласкагор'і Марван, Лімузен, Мільзаш і інш.

Клімат умераны, акіянічны, з халаднаватым летам і мяккай зімой. Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам шыракалістыя лясы, вышэй 1200 м — піхтавыя лясы, вышэй 1400 м — субальпійскія лугі.

Значная частка тэрыторыі засвоена чалавекам (раллі, пашы, вінаграднікі і інш.). Маюцца радовішчы ўрану, каменнага вугля, мінеральных вод (Вішы і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральны Французскі масіў // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.