Ціха Брагэ
| Ціха Брагэ | |
| Tyge Ottesen Brahe | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
24 кастрычніка 1601 (54 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Вядомыя вучні: | |
| Подпіс | |
Ціха Брагэ (дацк.: Tyge Ottesen Brahe, 14 снежня 1546 – 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў з правінцыі Scania (зараз — тэрыторыя Швецыі), сёння найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Еўропе. Быў таксама астролагам і алхімікам. Ціха Брагэ —латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.
Ціха Брагэ валодаў маёнткам на востраве Гвен, дзе пабудаваў адзін з самых ранніх даследчыцкіх інстытутаў — Уранібург (у перакладзе — "Нябесны палац"), дзе ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструментаў і правёў шэраг дакладных вымярэнняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філасофію сістэмы Пталемея і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусвету — Ціханічную мадэль. Ад 1600 і да смерці Ціха ў 1601 годзе яму дапамагаў Ёган Кеплер. Гэты не менш выбітны навукоўца ў далейшым з дапамогай вынікаў назіранняў Брагэ распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.
Ціха Брагэ лічыцца адным з самых дбайных астраномаў-практыкаў свайго часу. Ягоныя назіранні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху планэт. Ціха склаў адзін з першых зорных каталогаў. У канечным выніку з дапамогай назіранняў Ціха Брагэ было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капернікаўская ці тэорыя Пталямея.
Літаратура [правіць]
- Белый Ю. Тихо Брагэ // на pawet.net
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ціха Брагэ- Brahe, Tycho (англ.) . — Біяграфія ў архіве MacTutor. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 30 красавіка, 2009.