Алхімія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Герметызм Алхімія (лац.: alchimia, alchymia, ад араб.: خيمياء al-kîmîa, верагодна ад егіпецкага «kēme» — чорны, таксама грэчаская назва Егіпта, чарназёму, свінцу — «чорная зямля») — старажытная галіна натурфіласофіі, у 17-18 стагоддзях паступова выцеснена сучаснай хіміяй і фармакалогіяй. У больш вузкім сэнсе — квазіхімічнае вучэнне пра пераўтварэнне металаў у золата і срэбра шляхам фізіка-хімічных маніпуляцый з дапамогаю адмысловага сродку, называнага філасофскім каменем.

Часам алхіміяй называюць пэўныя даоскія практыкі, у тым ліку псіхатэхнічныя (г.зв. унутраная алхімія), скіраваныя на дасягненне несмяротнасці.

Радзімай алхіміі лічыцца Старажытны Егіпет, а пачынальнікам, паводле традыцыі, — Гермес Трысмегіст. Алхімічныя практыкі актыўна развіваліся ў арабскіх краінах і сярэднявечнай Еўропе.

Літаратура [правіць]

Спасылкі [правіць]