Мікалай Капернік

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Капернік

Мікалай Капернік (польск.: Mikolaj Kopernik; лац.: Nicolaus Copernicus) (19 лютага 1473, Торунь (Прусія, Польшча) - 24 траўня 1543), прускі вучоны польскага паходжання, астраном, стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі свету.

Нарадзіўся ў купецкай сям'і нямецкага паходжання. Быў чацвёртым дзіцём у сям'і. У дзевяць год застаўся без бацькі, таму яго выхаваннем займаўся дзядзька (з боку маці) канонік Лукаш Ваценродзе.

Атрымаў рознабаковую адукацыю ва ўніверсітэтах Кракава (паступіў у 1491 на факультэт мастацтваў), Балоньні, Падуі, Ферары, дзе вывучаў права, медыцыну, матэматыку,астраномію. У 1503 вяртаецца ў Кракаў і становіцца прафесарам універсітэта. У 1512 арганізаваў абсерваторыю ў горадзе Фромбарк, дзе да канца жыцця вёў астранамічныя назіранні. Вынікі даследаванняў абагульнены ў яго творы «Аб вярчэнні нябесных сфер» («De revolutionibus orbium coelestium»), апублікаваным у Нюрнбэргу за некалькі тыдняў да яго смерці.

Галоўнай заслугай вучонага з'явілася абгрунтаванне таго, што бачны намі рух Сонца і зорак звязаны не з іх вярчэннем вакол Зямлі, а з рухам Зямлі вакол уласнай восі і гадавым вярчэннем яе вакол Сонца. Але акрамя гэтага, ён быў канонікам касцёла, урачом. Аўтар рэформы манетнай сістэмы ў Польшчы. У горадзе Фромбарк пабудаваў машыну, якая забяспечвала вадою ўсе дамы гораду.

Ян Матэйка. Астраном Капэрнік або размова з Богам (1872)

Аўтар прац: N.C. Meditata XV. Augusti anno domini MDXVII., 1517, Tractatus de monetis, 1519, Monetae cudendae ratio, 1528, De Revolutionibus Orbium Coelestium — Нюрнберг, Германія: 1543 г.

Пахаваны ў саборы Фромбарка ў безымяннай магіле. У жніўні 2005 магіла была знойдзеная.

У 1616 каталіцкая царква ўнесла навуковыя працы астранома ў індэкс забароненых кніг.

У Ягелонскім універсітэце захоўваецца карціна Яна Матэйкі «Астраном Капэрнік або размова з Богам».

У яго гонар усталявана шмат помнікаў у Польшчы і Еўропе. Сярод іх помнік, на якім высечаны словы: «Solis stator. Terra motor» («Які спыніў Сонца. Які рушыў Зямлю»).