Альмекі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Не блытаць з артыкулам Альмека-шыкаланка

Узор альмекскай пісьменнасці — Каскахальскі блок

«Веру ў будучыню народы знойдуць у велічы свайго мінулага. Хай праходзяць цывілізацыі, але людзі заўсёды будуць памятаць тых, хто жыў раней і хто стварыў свет, у якім мы жывем». (надпіс у Музеі антрапалогіі ў Мексіцы).

Альме́кі — назва племя, якое згадваецца ў ацтэкскіх гістарычных хроніках, але наўрадці правамерна ўжываць яго для абазначэння цывілізацыі, якая існавала на некалькі стагоддзяў раней. Назва дадзена ўмоўна, па адным з невялікіх плямёнаў, якія жылі на гэтай тэрыторыі.[1]

У 1867 годзе Хасэ Мельгар, выпусціў у свет першае друкаванае паведамленне аб гіганцкай галаве «эфіёпа» з Трэс-Сапотэс і тым самым паклаў пачатак вывучэнню забытай індзейскай культуры, згубленая ў лясах Веракруса і Табаска. Шырокамаштабныя археалагічныя раскопкі мелі месца ў 1930-х гадах, калі Мэцью Сцірлінг са сваімі калегамі заклалі першыя шурфы і траншэі на зялёных схілах пагоркаў Ла-Венты і Трэс-Сапотэс. Быў адкрыты цэнтр альмецкай культуры ў П'едра Парада, музейны фонд якога папаўняецца за кошт працы экспедыцый мексіканскіх археолагаў з Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі. Вучоны археолаг Медэльін Сеніль з універсітэцкага музею горада Халапы, сталіца штата Веракрус, адкрыў невядомы горад альмекаў — Сін Кабесас («безгаловыя») гэта назва нарадзілася з-за мноства пашкоджаных і абезгалоўленых статуй, якія выглядваюць літаральна на кожным кроку з-пад зялёнага лісця джунгляў.

Два самых вядомых альмекскіх помніка — Трэс-Сапотэс (Веракрус) і Ла-Вента (Табаска).

Для альмекскай цывілізацыі характэрна самая незвычайная і вытанчаная ва ўсім цэнтральнаамерыканскіх мастацтве скульптура, прадстаўленая гіганцкімі каменнымі чалавечымі галовамі, алтарамі і стэламі (разьбянымі каменнымі маналітам). Выключна вытанчаны невялікія фігуркі і іншыя прадметы, выразаныя з нефрыту. Земляныя платформы служылі фундаментам для храмаў і насыпаў над грабніцамі, збудаванымі з прыродных базальтавых грудаў. Да характэрных асаблівасцяў альмекскай культуры належаць выразаныя на камені даты, пазначаныя рысачкамі і кропкамі і падобныя з прадстаўленымі ў Монтэ-Альбане і ў мая. Яны адносяцца да апошніх стагоддзяў да нашай эры і ўяўляюць сабой найстаражытныя ў Цэнтральнай Амерыцы пісьмовыя даты, што сведчыць аб адначасовасці альмекскай цывілізацыі і культур фармаціўнай эпохі іншых раёнаў. Яна таксама папярэднічае росквіту цывілізацыі мая класічнай пары.

Спадкаемцам альмекскай культуры з'яўляецца эпіёльмекская.

Змест

[правіць] Мовы і пісьменнасць

Асноўны артыкул: Альмекская пісьменнасць

Мова альмекаў невядома, паколькі іх пісьменнасць (продак пісьма мая) не дэшыфравана. Тэрэнс Каўфман, на падставе вялікай колькасці міхе-сокскіх запазычанняў у большасці месаамерыканскіх моў, асабліва культурных, выказаў гіпотэзу, якая атрымала вядомасць сярод лінгвістаў, што альмекі гаварылі на мове міхе-сокскай сям'і.

[правіць] Галерэя

[правіць] Маскі альмекаў

[правіць] Спасылкі

Commons

Зноскі

  1. Б.Байер, У. Бирштайн и др. История человечества 2002 ISBN 5-17-012785-5

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах