Татанакі
| Татанакі | |
|---|---|
|
Татанакі з штата Веракрус выконваюць традыцыйны рытуал "летуноў"
|
|
| Агульная колькасць | |
| Рэгіёны пражывання | Мексіка |
| Мова | татанакскія мовы |
| Рэлігія | політэізм, хрысціянства |
| Блізкія этнічныя групы | |
Татанакі — індзейскі народ у Мексіцы агульнай колькасцю больш за 250 тыс. чалавек.
З VIII-IX стагоддзя жывуць на поўначы штата Пуэбла і ў прылеглых раёнах штата Веракрус.
У старых выданнях можна сустрэць памылковы тэрмін «татанакская культура». Ён адносіцца да класічнай культуры Веракрус, якая існавала ў 2-8 стст. у тых месцах, дзе цяпер жывуць татанакі, і таму была памылкова асацыяваны з імі.
Першыя еўрапейцы, якія наведалі татанакскія валоданні, характарызавалі іх насельнікаў як працавітых земляробаў, якія апрацоўвалі трапічныя культурныя расліны (батат і маніёк). Татанакі жылі ў вёсках і ў некалькіх гарадах (Семпаала, Эль-Тахін і Халап), але не былі аб'яднаны ў саюз. Кожнай вёскай кіраваў радавы правадыр.
У 1519 горад Семпаалу наведалі першыя еўрапейцы і пакінулі яго апісанне.
Змест |
Мова [правіць]
Гавораць на мовах татанакскай сям'і: чакаўахтль, прыбярэжны татанак, іпапана, папанатла, сьера, татымола, татыкільяці.
Побыт [правіць]
Традыцыйныя заняткі — ручное земляробства (кукуруза, фасоля, гарбуз, перац, бананы, цукровы трыснёг, ваніль, ананасы), пчалярства, птушкагадоўля, свінагадоўля. Жанчыны збіралі лекавыя травы. Мужчыны плялі кошыкі і рыбалоўныя сеткі.
Жыллё — аднакамернае, прамавугольнае ў плане, будавалася з трысняговых жэрдак, змацаваных ліянамі, з каркасам. Дах — двухсхільны. У гарах дамы будавалі з цэглы, абмазанай глінай або беленай. Дах — чарапічны. Кухня і загоны для жывёлы — асобна.
Адзенне — у жанчын — белая доўгая спадніца, белая кофта без рукавоў, тапум — накідка з арнаментам. Прычоскі ўпрыгожвалі лентамі і кветкамі, насілі пацеркі і завушніцы.
З 1940 года частка татанакаў занятая на нафтапромыслах.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Энциклопедия «Народы и религии мира», под ред. В. А. Тишкова, М., 1998.
- Народы Америки, том 2, М., 1959.
- Энциклопедия «Латинская Америка», том 2, М., 1982.
Спасылкі [правіць]
| Дакалумбавы культуры Месаамерыкі | ||
|---|---|---|
| Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
| Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
| Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
| Партал «Індзейцы» | ||
| Народы Мексікі | ||
|---|---|---|
| Якія маюць афіцыйнае прызнанне | Іспанамоўныя мексіканцы • Агуакатэкі • Амузга • Гуарыхіё • Ішыль • Ішкатэкі • Какчыкель • Канхабаль • Кекчы • Кікапу • Кіліва • Кічэ • Кора • Куікатэкі • Кукапа • Куміяль • Лакандан • Маё • Макая • Мам • Масатэкі • Матлацынка • Михе • Міштэкі • Моча • Наўа • Акуільтэкі • Атомі • Пайпай • Памэ • Папага • Піма • Папалока • Папалука • Пурэпеча • Сапатэкі • Серы • Саке •Такуатэ • Тараўмара • Тэкістлатэкі • Тэпеўа • Тэпеўана • Тлапанекі • Тотонаки • Тохолабаль • Трики • Уаве • Уаштеки • Уічолі • Хакальтэкі • Цэльталь • Цацылі • Чатына • Чынантэкі • Чычымека-хонас • Чолі • Чанталі, Герэра • Чанталь, Табаска • Чоча • Чух • Юкатэкі • Які | |
| Якія не маюць афіцыйнага прызнання | Чыкамусельтэкі · Мескалера · Апата · Папабука · Сальтэкі · Тэктытэкі · Явапаі |
|
| Якія зніклі пасля еўрапейскай каланізацыі | Акальхуа · Гуайкура · Камекруды · Качымі · Монкі · Перыку | |
