Уастэкі
Уастэ́кі або уаштэкі (ісп.: Huastecos, Huaxtecos) — індзейскі народ у Мексіцы, які адносіцца да моўнай групы мая. Насяляе паўночную частку ўсходняга ўзбярэжжа краіны, да поўначы ад тэрыторый татанакаў. Уастэкам, аднак, не былі вядомы ні ўласная пісьменнасць, ні каляндар, ні архітэктурныя элементы, тыповыя для астатніх народаў мая. На гэтай падставе даследчыкі мяркуюць, што іх аддзяленне ад іншых роднасных ім народаў адбылося даволі рана.
Ацтэкі лічылі ўастэкаў дрэнна апранутымі варварамі, якія, аднак, былі дасведчанымі ў вядзьмарстве. У вайсковых паходах ацтэкаў уастеки супрацьпастаўлялі сябе як адважныя і жорсткія ваяры. Яны ваявалі голымі і ў якасці трафеяў адрэзалі загінуўшым ворагам галавы. Ацтэкам, а пасля і іспанцам, ніколі не ўдавалася поўнае заваяванне гэтага народа. Архітэктура ў уастэкаў была вельмі простая і немудрагелістая. Адной з яе характарыстык з'яўляюцца круглыя падмуркі ці дамы з акругленымі вугламі.
Прыблізна ў 1450 годзе ўастэкі былі заваяваныя ацтэкскім войскам пад камандаваннем Мактэсумы I. З гэтага часу яны былі абавязаныя выплачваць Тэначтытлану даніну, але ім дазволілі захаваць значную ступень незалежнасці ў самакіраваньні. Уастэкі былі заваяваныя іспанцамі паміж 1519 і 1530-мі гадамі. З прыходам рымскай каталіцкай царквы іх прымусілі насіць вопратку.
Сёння ў штатах Веракрус і Сан-Луіс-Патосі жывуць каля 60 тысяч уастэкаў, якія займаюцца галоўным чынам земляробствам.
Глядзіце таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
Літаратура [правіць]
- Ariel de Vidas, A. 2003. «Ethnicidad y cosmologia: La construccion cultural de la diferencia entre los teenek (huaxtecos) de Veracruz», in UNAM, Estudios de Cultura Maya. Vol. 23.
- Campbell, L. and T. Kaufman. 1985. «Maya linguistics: Where are we now?,» in Annual Review of Anthropology. Vol. 14, pp. 187-98
- Dahlin, B. et al. 1987. «Linguistic divergence and the collapse of Preclassic civilization in southern Mesoamerica». American Antiquity. Vol. 52, No. 2, pp. 367-82.
- INAH. 1988. Atlas cultural de Mexico: Linguistica. Mexico City: Instituto Nacional de Antropologia e Historia.
- Kaufman, T. 1976. "Archaeological and linguistic correlations in Mayaland and associated areas of Mesoamerica, " in World Archaeology. Vol. 8, pp. 101-18
- Malstrom, V. 1985. «The origins of civilization in Mesoamerica: A geographic perspective», in L. Pulsipher, ed. Yearbook of the Conference of Latin Americanist Geographers. Vol. 11, pp. 23-29.
- Ochoa, L. 2003. «La costa del Golfo y el area maya: Relaciones imaginables o imaginadas?», in UNAM, Estudios de Cultura Maya. Vol. 23.
- Robertson, J. 1993. «The origins and development of Huastec pronouns.» International Journal of American Linguistics. Vol. 59, No. 3, pp. 294—314
- Stresser-Pean, G. 1989. «Los indios huastecos», in Ochoa, L., ed. Huastecos y Totonacas. Mexico City: CONACULTA.
- Vadillo Lopez, C. and C. Riviera Ayala. 2003. «El trafico maratimo, vehiculo de relaciones culturales entre la region maya chontal de Laguna de Terminos y la region huaxteca del norte de Veracruz, siglos XVI—XIX», in UNAM, Estudios de Cultura Maya. Vol. 23.
- Wilkerson, J. 1972. Ethnogenesis of the Huastecs and Totonacs. PhD dissertation, Department of Anthropology and Archaeology, Tulane University, New Orleans.
| Дакалумбавы культуры Месаамерыкі | ||
|---|---|---|
| Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
| Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
| Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
| Партал «Індзейцы» | ||
| Народы Мексікі | ||
|---|---|---|
| Якія маюць афіцыйнае прызнанне | Іспанамоўныя мексіканцы • Агуакатэкі • Амузга • Гуарыхіё • Ішыль • Ішкатэкі • Какчыкель • Канхабаль • Кекчы • Кікапу • Кіліва • Кічэ • Кора • Куікатэкі • Кукапа • Куміяль • Лакандан • Маё • Макая • Мам • Масатэкі • Матлацынка • Михе • Міштэкі • Моча • Наўа • Акуільтэкі • Атомі • Пайпай • Памэ • Папага • Піма • Папалока • Папалука • Пурэпеча • Сапатэкі • Серы • Саке •Такуатэ • Тараўмара • Тэкістлатэкі • Тэпеўа • Тэпеўана • Тлапанекі • Тотонаки • Тохолабаль • Трики • Уаве • Уаштеки • Уічолі • Хакальтэкі • Цэльталь • Цацылі • Чатына • Чынантэкі • Чычымека-хонас • Чолі • Чанталі, Герэра • Чанталь, Табаска • Чоча • Чух • Юкатэкі • Які | |
| Якія не маюць афіцыйнага прызнання | Чыкамусельтэкі · Мескалера · Апата · Папабука · Сальтэкі · Тэктытэкі · Явапаі |
|
| Якія зніклі пасля еўрапейскай каланізацыі | Акальхуа · Гуайкура · Камекруды · Качымі · Монкі · Перыку | |