Эміль Барэль
| Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль | ||||
| Félix Edouard Justin Émile Borel | ||||
Эміль Барэль |
||||
| Дата нараджэння: | ||||
|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: |
Сен-Афрык, Францыя |
|||
| Дата смерці: | ||||
| Месца смерці: | ||||
| Краіна: | ||||
| Навуковая сфера: | ||||
| Вядомы як: |
адзін з заснавальнікаў тэорыі меры і яе дадаткаў у тэорыі верагоднасці |
|||
| Узнагароды і прэміі |
|
|||
Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль (фр. Félix Edouard Justin Émile Borel) (7 студзеня 1871- 3 лютага 1956, Парыж) — французскі матэматык і палітычны дзеяч.
Біяграфія [правіць]
Эміль Барэль нарадзіўся на поўдні Францыі, паблізу Авіньёна. Яго бацька, Анарэ Барэль, быў пастарам пратэстанцкай царквы, маці, Эмілія Тэйсье Салье - дачкой фабрыканта. У сям'і было трое дзяцей. Эміль - малодшы. Першыя веды атрымаў ад бацькі, які кіраваў пратэстанцкай школай. «Дзіўны дзіця ў нашага пастара - казалі мясцовыя жыхары, - вывучыў пачаткі геаметрыі, а яму ўсяго тры гады». У 11-гадовым узросце паступае ў Мантабанскі ліцэй, у 17 гадоў - у Парыжскі калегіум святой Барбары, у ліцэі Людовіка Вялікага вывучае механіку і геаметрыю. Атрымаўшы дзве прэміі на конкурсах, ён атрымлівае права вучобы альбо ў Нармальнай школе, альбо ў Політэхнічнай школе. Эміль выбірае навуку і паступае ў Нармальную школу. Першыя яго працы прысвечаны геаметрыі пад уплывам Гастона Дарбу. У 1893 годзе ён з'яўляецца ў Ліёнскім універсітэце ў якасці выкладчыка. Ён шмат працуе, за 3 гады ён піша 22 працы і дысертацыю. З 1897 года ён прафесар Нармальнай школы.
У 1901 годзе ён жэніцца з Маргарытай Апель, будучай пісьменніцай, больш вядомай пад псеўданімам Каміла Марбо.
Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у Французскім Супраціве. Вучоны быў арыштаваны немцамі і кінуты ў турму Фрэн. Пасля месяца знаходжання ў халоднай і сырой камеры, ён усё ж быў вызвалены. Памёр вялікі матэматык ва ўзросце 85 гадоў у выніку траўмы, якую ён атрымаў у паездцы з Бразіліі.
Яго пляменнік Арман Барэль таксама быў вядомым матэматыкам.
У гонар Барэля названы кратар на Месяцы.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.336 // Эміль Барэль
- А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.541
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-матэматыка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя французскім Ваенным Крыжом 1939-1945
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Марскія міністры Францыі
- Постаці матэматыкі
- Постаці французскай матэматыкі
- Члены Французскай акадэміі навук
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны