Эўдокс Кнідскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Еўдокс Кнідскі
стар.-грэч.: Εὔδοξος ὁ Κνίδιος
Дата нараджэння:

каля 408 да н.э.

Месца нараджэння:

Кнід

Дата смерці:

каля 355 да н.э.

Месца смерці:

Кнід

Навуковая сфера:

матэматык, механік, астраном

Эўдокс Кнідскі (Εὔδοξος ὁ Κνίδιος; каля 408 — каля 355 да н.э.), старажытнагрэчаскі матэматык і астраном.

Вандраваў па Грэцыі і Егіпце, потым пасяліўся на радзіме ў г. Кнід (Малая Азія), дзе заснаваў школу матэматыкаў і астраномаў. Упершыню даў агульную тэорыю прапорцый (выкладзена ў 5-й кнізе «Асноў» Эўкліда). Паводле сведчання Архімеда, Эўдоксу належыць прыём доказу метадам вычэрпвання. У астраноміі зрабіў адну з першых спроб пабудовы тэорыі руху планет. Творы Эўдокса Кнідскага да нас не дайшлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эўдокс Кнідскі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.