Метонаў цыкл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Метонаў цыкл — прамежак часу ў 6939 дзён 14 гадзін 15 хвілін, які служыць для ўзгаднення працягласці месяцавага месяца і сонечнага года ў месяцава-сонечным календары. Цыкл, прапанаваны ў 433 годзе да н.э. афінскім астраномам Метонам, лёг у аснову старажытнагрэчаскага календара. Метонаў цыкл звязаны з набліжанай (з дакладнасцю да некалькіх гадзін) роўнасцю: 19 трапічных гадоў = 235 сінадычных месяцаў, гэта значыць кожныя 19 гадоў месяцавы цыкл завяршаецца ў той жа дзень сонечнага года[1].

Каляндар, заснаваны на метонавам цыкле, утрымлівае 12 гадоў па 12 месяцаў і 7 гадоў па 13 месяцаў (з устаўным месяцам). 125 месяцаў былі «поўнымі» - па 30 сутак, а астатнія 110 «пустымі» - па 29 сутак.

Метонаў цыкл ужываецца для разліку і даты праваслаўнай Вялікадня.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кузнецов, Павел. Афины. Национальный археологический музей - Реконструкция (руск.). Антикитерский механизм. Новый Геродот. — История открытия и описание Антикитерского механизма, а также инф. про Метонов цикл. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 5 верасня 2012.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]