Ядзвіга Ягелонка, герцагіня Ландсхут-Баварская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ядзвіга Ягелонка
польск.: Jadwiga Jagiellonka
ням.: Hedwig Jagiellonica
Jadwiga Jagiellonka.JPG
сцяг
герцагіня Ландсхут-Баварская
1479 — 1502
Папярэднік: Амалія Саксонская (ням.)
Пераемнік: Кунігунда Аўстрыйская (нем.)
(як герцагіня Баварская)
 
Нараджэнне: 21 верасня 1457({{padleft:1457|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:21|2|0}})
Кракаў
Смерць: 18 лютага 1502({{padleft:1502|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (44 гады)
Бургхаўзен
Дынастыя: радавы герб Ягелоны
Бацька: Казімір IV
Маці: Елізавета Габсбург
Муж: Георг Багаты (ням.)
Дзеці: сыны:
Людвіг
Рупрэхт (Руперт)
Вольфганг
дочкі:
Елізавета (ням.)
Маргарыта (ням.)

Ядзвіга Ягелонка (21 верасня 1457, Кракаў — 18 лютага 1502, Бургхаўзен) — польская прынцэса і літоўская князёўна з роду Ягелонаў, дачка караля Казіміра IV і Елізаветы Аўстрыйскай, жонка герцага Ландсхут-Баварскага Георга Багатага.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Двор замка Вавель, Кракаў
Кафедральны сабор святых Станіслава і Вацлава, Кракаў

Ядзвіга нарадзілася 21 верасня 1457 у Кракаве. Яна была другім дзіцем і старэйшай дачкой караля Польскага і вялікага князя Літоўскага Казіміра IV і Елізаветы Аўстрыйскай. У сям'і ўжо рос сын Уладзіслаў. Нованароджаную ахрысцілі ў Кракаўскім кафедральным саборы. Сваё імя дзяўчынка атрымала паводле традыцыі дому Ягелонаў: старэйшую дачку назвалі ў гонар каралевы Ядзвігі. Даных пра адукацыю дзяўчынкі не захавалася. На працягу наступных васямнаццаці гадоў у Ядзвігі з'явілася восем братоў і сясцёр. Яшчэ тры сёстры нарадзіліся, калі яна ўжо адбыла ў Баварыю.
У 1468 г. яе рукі дамагаўся кароль Венгрыі Мацьяш Хуньядзі. 8 красавіка 1468 у Кракаў прыбыў венгерскі пасланец - оламаўцкі біскуп Пратасі з Боскавіц [1]. Ён прапанаваў Казіміру IV гэты шлюб для ўмацавання будучага саюза, накіраванага супраць Іржы з Падэбрадаў. Сватаўство Мацьяша падтрымліваў Рымскі Папа Павел II. У той час Казімір IV знаходзіўся ў міры з каралём Іржы, да таго ж жонка Казіміра каралева Елізавета была катэгарычна супраць шлюбу Ядзвігі і Мацьяша. Мацьяшу Хуньядзі было адмоўлена. У наступным годзе ён быў выбраны каралём Чэхіі. Іржы з Падэбрадаў быў вымушаны шукаць прыстанішча ў Польшчы. Мацьяш ізноў прасіў сабе ў жонкі Ядзвігу і зноў атрымаў адмову.
20 кастрычніка 1470 годзе ў Грацы быў складзены дагавор паміж імператарам Фрыдрыхам III і каралём Казімірам IV. Сярод іншых было разгледжана і пытанне пра жаніцьбу сына Фрыдрыха Максіміліяна на дачцы Казіміра Ядзвізе. Мацьяш Хуньядзі яшчэ двойчы спрабаваў жаніцца на Ядзвізе: у ліпені 1471 г. і верасні 1473 г. Абедзве яго прапановы былі адхілены.

Герцагіня Ландсхут-Баварская[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі