Allium pervestitum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Allium pervestitum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium pervestitum Klokov, 1950

Арэал

выява

Ахоўны статус

Пошук выяў
на Вікісховішчы
EOL  1084816
IPNI  528607-1
TPL  kew-296263

Allium pervestitum — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна да 55 см вышынёй. Цыбуліна яйцападобна-шарападобная, з жаўтлява-бялёсымі, паперападобнымі абалонкамі. Сцябло круглае, дыяметрам 2-5 мм.

Суквецце — пучкападобны або паўкруглы парасонік. Кветкі зеленаватыя. Калякветнік яйцападобна-званочкавы, ружавата-бялёса-жоўтага колеру. Плод — шырока-яйцападобная каробачка. Цвіце ў маі-чэрвені, плоданасіць у ліпені-жніўні. Размнажаецца як насеннем, так і вегетатыўна (цыбулінамі)[3].

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II  (руск.)), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[4].


  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[5]   яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Allium pervestitum
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[5]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

Экалогія і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Ксерафіт. Расце на вапнавых схілах[3].

Сустракаецца ва Украіне, у Крыме[3].

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Занесены ў Міжнародную Чырвоную Кнігу, Чырвоныя кнігі Украіны і Крыма.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в Описание вида на официальном сайте Красной книги Украины. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2014.
  4. а б Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
  5. а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лук переодетый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)