Шматгадовая расліна 40—80 см. Цыбуліна малая яйцападобная, акружаная шматлікімі жаўтлявымі цыбулінкамі. Сцябло прамое, цыліндрычнае, пакрыта лісцем на траціну. Кветкі бледна-белыя, у шчыльным шматкветкавым шарападобным парасоніку. Пылавікі вельмі бледна-жоўтыя.
Асноўнымі пагрозамі гэтага віду з’яўляюцца змены ў землекарыстанні і тэхніцы земляробства і выкарыстанне пестыцыдаў, асабліва ў Іспаніі. Сітуацыя ў Паўночнай Афрыцы падрабязна не вядомая, але каля Сетыфа ў Алжыры сітуацыя драматычная з-за некантралюемай урбанізацыі і развіцця інфраструктуры[7].
↑Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x(англ.)(Праверана 28 студзеня 2013)