Галіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 25 вёсак
Адміністрацыйны цэнтр вёска Галічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 21 чэрвеня 2023[1]
Старшыня сельсавета Філімонаў Валерый Іванавіч
Кіраўнік спраў Цыганкова Вікторыя Віктараўна
Насельніцтва (2015) 940
Плошча 139,78 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Тэлефоны сельсавета 37148

Галіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Савет размешчаны на паўднёвым усходзе раёна, мяжуе з Мілаславіцкім, Гусаркаўскім і Родненскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнамі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Галічы.

Насельніцтва, жыхароў: 506 (2009 г.)[2], 940 (2015 г.).

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2015 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Арцёмаўка вёска 9 5
Васілёўка вёска 7 7
Васькоўка вёска 7 3
Галічы вёска 193 89
Завідаўка вёска 12 9
Заходы вёска 4 2
Іванава Слабада вёска 85 36
Казусёўка вёска 24 14
Касперка вёска 2 2
Лядзешня вёска 6 4
Малашкавічы аграгарадок 381 130
Мацяёўка вёска 5 4
Мікалаеўка вёска 10 6
Недзведзь вёска 76 37
Післяціна вёска 7 5
Пожар вёска 1 1
Пуцімель вёска 9 6
Пятроўка вёска 2 2
Сабалёўка вёска 4 4
Сакалоўка вёска 2 2
Селішча вёска 16 9
Стайкі вёска 27 17
Сураў вёска 3 3
Фядотава Буда вёска 37 22
Якубаўка вёска 11 6
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[3]

Гісторыя

Сельсавет утвораны 20 жніўня 1924 г.

25 лістапада 2009 года ліквідавана вёска Галіцкая Мыза[4].

21 снежня 2011 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Малашкавічы, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета[5].

Зноскі

Шаблон:Галіцкі сельсавет