Галіцкі сельсавет
| Галіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Клімавіцкі раён |
| Уключае | 25 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Галічы |
| Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
| Дата скасавання | 2 чэрвеня 2023 |
| Старшыня сельсавета | Філімонаў Валерый Іванавіч |
| Кіраўнік спраў | Васількова Вікторыя Віктараўна |
| Насельніцтва (2019) | 535 |
| Плошча | 139,78 км² |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 2244 |
| Код аўтам. нумароў | 6 |
| Афіцыйны сайт | |
Га́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Галічы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сельсавет знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна, межаваў з Мілаславіцкім, Гусаркаўскім і Родненскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Пралетарскім сельсаветам Касцюковіцкага раёна, Бярозкаўскім і Забялышынскім сельсаветамі Хоцімскага раёна і Кузьміцкім сельскім паселішчам Ершыцкага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галіцкамызскага нацыянальнага латышскага сельсавета[1], 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Пуцімельскага сельсавета[2]. 25 лістапада 2009 года ліквідавана вёска Галіцкая Мыза[3]. 21 снежня 2011 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Малышкавічы, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета[4]. 2 чэрвеня 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Родненскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка) і Мілаславіцкага (18 населеных пунктаў: вёскі Арцёмаўка, Васілёўка, Галічы, Завідаўка, Іванава Слабада, Касперка, Лядзешня, Мікалаеўка, Недзведзь, Післяціна, Пожар, Пуцімель, Пятроўка, Сабалёўка, Сакалоўка, Селішча, Стайкі і Фядотава Буда) сельсаветаў[5].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў (2015 г.):
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Гаспадаркі |
|---|---|---|---|
| Арцёмаўка | вёска | 9 | 5 |
| Васілёўка | вёска | 7 | 7 |
| Васькоўка | вёска | 7 | 3 |
| Галічы | вёска | 193 | 89 |
| Завідаўка | вёска | 12 | 9 |
| Заходы | вёска | 4 | 2 |
| Іванава Слабада | вёска | 85 | 36 |
| Казусёўка | вёска | 24 | 14 |
| Касперка | вёска | 2 | 2 |
| Лядзешня | вёска | 6 | 4 |
| Малышкавічы | аграгарадок | 381 | 130 |
| Мацяёўка | вёска | 5 | 4 |
| Мікалаеўка | вёска | 10 | 6 |
| Недзведзь | вёска | 76 | 37 |
| Післяціна | вёска | 7 | 5 |
| Пожар | вёска | 1 | 1 |
| Пуцімель | вёска | 9 | 6 |
| Пятроўка | вёска | 2 | 2 |
| Сабалёўка | вёска | 4 | 4 |
| Сакалоўка | вёска | 2 | 2 |
| Селішча | вёска | 16 | 9 |
| Стайкі | вёска | 27 | 17 |
| Сураў | вёска | 3 | 3 |
| Фядотава Буда | вёска | 37 | 22 |
| Якубаўка | вёска | 11 | 6 |
| Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[6] | |||
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) складала 506 чалавек[7], з іх 98,4 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,4 % — украінцы[8].
Станам на 1 студзеня 2015 года у Галіцкім сельсавеце пражывала 940 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 535 чалавек[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб рэарганізацыі Галіцка-Мызскага нацыянальнага латышскага сельсовета Клімавіцкага раёна ад 5 ліпеня 1938 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 13.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 2 июня 2023 г. № 47-12 Об изменении административно-территориального устройства Климовичского района Могилевской области
- ↑ Галичский сельский Совет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2018. Праверана 25 студзеня 2018.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.