Ціманаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ціманаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 25 вёсак
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Ціманава
Старшыня сельсавета Драздоў Іван Івановіч
Кіраўнік спраў Яроміна Ларыса Барысаўна
Насельніцтва (2013) 2 731
Плошча 143,98 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Тэлефоны сельсавета 50174, 50197

Ці́манаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Сельсавет размешчаны на паўднёвым захадзе раёна, мяжуе з горадам Клімавічы, Родненскім, Гусаркаўскім і Лабжанскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Касцюковіцкім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнамі.

Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ціманава.

Насельніцтва, жыхароў: 2020 (2009 г.)[1], 2731 (2013).

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2013 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Аўтухоўка вёска 15 6
Балешына вёска 30 15
Буда вёска 33 20
Высокае аграгарадок 364 160
Гірэевічы вёска 37 23
Дарагінь вёска 36 16
Жадунька вёска 5 2
Жэўжык вёска 5 4
Клоў вёска 3 3
Красавічы пасёлак 75 53
Кукуеўка вёска 31 16
Лубянка вёска 8 6
Мядзведаўка вёска 14 11
Мяжэнін вёска 16 11
Новы Строй пасёлак 1 1
Плюшчава вёска 12 6
Рысін вёска 21 13
Рэут вёска 58 40
Слабада вёска 31 20
Стайкі вёска 15 12
Сямёнаўка вёска 8 5
Торчанка вёска 23 15
Ціманава аграгарадок 1858 703
Яноўка вёска 30 17
Ясная Паляна вёска 2 2
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сельсавет утвораны 20 жніўня 1924 г.

28 снежня 2007 года ліквідавана вёска Вазнясенск[3].

23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Рэут, якая знаходзілася ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[4].

21 снежня 2011 года ў склад сельсавета перададзены ўсе населеныя пункты — Аўтухоўка, Буда, Высокае, Жэўжык, Клоў, Красавічы, Мяжэнін, Новы Строй, Слабада, Торчанка, Яноўка — ліквідаванага Высакоўскага сельсавета[5].

Зноскі