Перайсці да зместу

Лабжанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лабжанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лобжа
Дата ўтварэння 11 красавіка 1960
Насельніцтва (2021) 626
Плошча 172,33 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Лабжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Лобжа.

Утвораны 11 красавіка 1960 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дубравіцкага (10 населеных пунктаў: Барысавічы, Ганнаўка, Гарадок, Гута, Дубравіца, Ігнатаўка, Новыя Жаркі, Папехінка, Селішча, Старыя Жаркі) і Лапатавіцкага (10 населеных пунктаў: Гразівец, Заручча, Лапатавічы, Лобжа, Муравец, Пад’елле, Рудня, Сінеж, Слабада, Чарнец) сельсаветаў[1]. 29 сакавіка 2006 года скасавана вёска Гарадок[2].

У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва (2015 г.) Гаспадаркі (2015 г.)
Барысавічывёска24690
Ганнаўкавёска42
Гразівецвёска97
Гутавёска3922
Дубравіцавёска105
Заруччавёска1913
Лапатавічывёска3722
Лобжааграгарадок350130
Муравецвёска65
Новыя Жарківёска7437
Пад’еллевёска2213
Папехінкавёска52
Руднявёска138
Сінежвёска199
Старыя Жарківёска32
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[3]

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 831 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].
Станам на 1 студзеня 2015 года ў Лабжанскім сельсавеце пражывала 856 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 641 чалавек[6]. На 1 студзеня 2021 года ў сельсавеце пражывала 626 чалавек.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  3. Лобжанский сельский Совет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 26 студзеня 2018.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 11 верасня 2021.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 25 лістапада 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.