Лазовіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазовіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лазовіца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 21 снежня 2011
Насельніцтва (2009) 781
Код аўтам. нумароў 6

Лазо́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лазовіца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 26 ліпеня 1962 года ў склад сельсавета з Яноўскага сельсавета перададзены вёскі Асмолавічы, Саўна і Фядотаўка[1]. 28 снежня 2007 года скасаваны вёскі Паля і Сянная[2]. 21 снежня 2011 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Родненскага (5 населеных пунктаў: вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка) і Гусаркаўскага (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы) сельсаветаў[3].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Уключаў 8 населеных пунктаў:

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 781 чалавек[4], з іх 96,7 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.