Моладаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:42, 24 лістапада 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Моладаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Моладава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 241
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Мо́ладаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Моладава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тышкавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дастоеўскага сельсавета (населеныя пункты Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1241 чалавек[3], з іх 96,9 % — беларусы[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.