Ленінскі сельсавет (Жабінкаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ленінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ленінскі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 553
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ле́нінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Ленінскі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рагозненскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рагозна. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стрыганецкага сельсавета. 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 21 студзеня 1971 года сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, цэнтр перанесены ў пасёлак Ленінскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2553 чалавекі[1], з іх 89,3 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 4,2 % — украінцы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.