Хмелеўскі сельсавет
Хмелеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хмелева |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 1 313 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Хме́леўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Хмелева.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сакскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сакалоўскага і Сцяброўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Сакі. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года — у складзе Брэсцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 3 ліпеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Хмелеўскі, цэнтр перанесены ў вёску Хмелева[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1313 чалавек[3], з іх 80,9 % — беларусы, 7,8 % — палякі, 6,4 % — украінцы, 4,9 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.