Сцяпанкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпанкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сцяпанкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 185
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сцяпа́нкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сцяпанкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года — у складзе Брэсцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1185 чалавек[1], з іх 83,6 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 5,2 % — рускія[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.