Азяцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Азяцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Азяты
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 247
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Азя́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Азяты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета, вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы перададзены ў склад Чарнянскага сельсавета Дзівінскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 года далучана тэрыторыя скасаванага Чыжэўшчынскі сельсавет[2]. 21 студзеня 1961 года ў склад Рагозненскага сельсавета перададзены вёскі Багданы, Мышчыцы, Рыкавічы, Хадасы і Чыжэўшчына[3]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1247 чалавек[4], з іх 93,7 % — беларусы[5].

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць двароў — 559, колькасць жыхароў — 1174.

Старшыня — Шкарупа Ганна Васільеўна[6],

Кіраўнік спраў — Загорская Любоў Сцяпанаўна[6]

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. 6,0 6,1 Сайт раённай адміністрацыі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.