Якаўчыцкі сельсавет
Якаўчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Якаўчыцы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 13 кастрычніка 1961 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 11 мая 2012 |
Насельніцтва (2009) | 1 329 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Я́каўчыцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вялікія Якаўчыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Якаўчыцы. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мацеевіцкага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Мацеевіцкага сельсавета з Крыўлянскага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Мацясы, Пруск, Свішчы, Стаўпы, Якаўчыцы, у склад Крыўлянскага сельсавета перададзены вёскі Багны, Баляўшчына, Вялікія Сяхновічы (з крухмальным заводам), Грыцэвічы (з канторай нарыхтоўкі жывёлы), Карды, Мацеевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, цэнтр сельсавета перанесены ў Якаўчыцы, сельсавет перайменаваны ў Якаўчыцкі[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кобрынскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. У 1970 годзе скасаваны вёскі Багуславічы і Савіцкія (зліліся з вёскай Залуззе)[3]. 14 красавіка 1971 года вёска Якаўчыцы, якая ўваходзіла ў склад калгаса «Прамень» перайменавана ў Вялікія Якаўчыцы, вёска Якаўчыцы, якая ўваходзіла ў склад калгаса імя Чапаева — у Малыя Якаўчыцы[4].
11 мая 2012 года сельсавет скасаваны, частка тэрыторыі далучана да Жабінкаўскага сельсавета (вёскі Бабры, Вялікія Якаўчыцы, Залуззе, Панцюхі, Пруск), частка — да Крыўлянскага сельсавета (вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Малыя Якаўчыцы, Мацясы, Свішчы, Стаўпы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1329 чалавек[6], з іх 81,6 % — беларусы, 12,0 % — украінцы, 5,2 % — рускія[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 красавіка 1971 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.