Ракітніцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ракітніцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ракітніца
Дата ўтварэння 4 студзеня 1965
Насельніцтва (2009) 1 645
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ракі́тніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ракітніца.

Утвораны 4 студзеня 1965 года як Пятровіцкі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пятровічы. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Каралін[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 6 верасня 2000 года сельсавет перайменаваны ў Ракітніцкі, цэнтр перанесены ў вёску Ракітніца.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1645 чалавек[3], з іх 85,7 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 5,4 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.