Жабінкаўскі сельсавет
Жабінкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жабінка (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 2 сакавіка 1998 |
Дата скасавання | 16 красавіка 1952 |
Насельніцтва (2009) | 1 313 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Жа́бінкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Жабінка (не ўваходзіць у сельсавет).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жабінка. 16 красавіка 1952 года Жабінка набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага пассавета. Пасля набыцця Жабінкай статуса горада 23 снежня 1970 года пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 2 сакавіка 1998 года Жабінкаўскі сельсавет адноўлены. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана частка скасаванага Якаўчыцкага сельсавета (населеныя пункты Бабры, Вялікія Якаўчыцы, Залуззе, Панцюхі, Пруск)[1]. 9 лістапада 2017 года ў склад Жабінкі ўвайшлі вёскі Здзітава, Курпічы, Сцяброва, Шчэглікі[2][3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1313 чалавек[4], з іх 86,0 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 6,3 % — рускія[5].
Колькасць двароў — 556, колькасць жыхароў — 1352 (2011).
Зноскі
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области
- ↑ Решение Жабинковского районного Совета депутатов от 9 ноября 2017 г. № 140 Об упразднении сельских населенных пунктов Жабинковского района
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 22 сентября 2017 г. № 278 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.