Арэхаўскі сельсавет (Маларыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэхаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маларыцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Арэхава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 067
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Арэ́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Арэхава.

Сельсавет знаходзіцца на поўдні раёна. Мяжуе з Олтушскім сельсаветам на поўначы і Хаціслаўскім сельсаветам на паўночным усходзе, на поўдні — з Шацкім і Ратнаўскім раёнамі Украіны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1067 чалавек[1], з іх 92,2 % — беларусы, 6,3 % — украінцы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.