Перайсці да зместу

Велікарыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велікарыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маларыцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Велікарыта
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 277
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Велікары́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Велікарыта.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масевіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[2].

26 сакавіка 2017 года ўтворана вёска Станцыя Закруцін[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1813 чалавек[4], з іх 86,5 % — беларусы, 8,2 % — украінцы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 1277 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 28. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Малоритского районного Совета депутатов от 26 сентября 2017 г. № 175 Об образовании и установлении границ сельского населенного пункта Малоритского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Великоритский сельский Совет: информационный альбом. — Малорита, 2016. — 38 с.