Перайсці да зместу

Арэхаўскі сельсавет (Маларыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэхаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маларыцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Арэхава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 10 кастрычніка 2025
Насельніцтва
  • 646 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1651
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Арэ́хаўскі сельсавет — былая[2] адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Арэхава.

Сельсавет знаходзіўся на поўдні раёна. Межаваў з Олтушскім сельсаветам на поўначы і Хаціслаўскім сельсаветам на паўночным усходзе, на поўдні — з Ковельскім раёнам Валынскай вобласці Украіны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. 10 кастрычніка 2025 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Олтушскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Арэхава, вёскі Добрае, Дрочава, Зеляніца, Перавісь, Перавое.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1067 чалавек[4], з іх 92,2 % — беларусы, 6,3 % — украінцы, 1,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 767 чалавек[6].

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветовИнтерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. 1 2 Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 сентября 2025 года № 116 "Об изменении административно-территориального устройства Брестской области". pravo.by.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 28. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2024. Праверана 19 мая 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.