Хаціслаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаціслаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маларыцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хаціслаў
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 196
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Хаці́слаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Хаціслаў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маларыцкага сельсавета з вёскамі Замшаны і Талочна[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 2196 чалавек[3], з іх 80,7 % — беларусы, 17,0 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Хотиславский сельский Совет: история, события, люди : Информационный альбом. — Малорита, 2017. — 38 с.