Маларыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маларыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маларыцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Маларыта (не ўваходзіла ў склад)
Дата ўтварэння 2 сакавіка 1988
Дата скасавання 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 1 123
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Малары́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Маларыта (не ўваходзіла ў склад).

Утвораны 2 сакавіка 1998 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скасаваны 17 верасня 2013 года, тэрыторыя далучана да Олтушскага (вёскі Гарохавішча, Збураж, Карпін) і Хаціслаўскага (вёскі Замшаны і Талочна) сельсаветаў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1123 чалавекі[2], з іх 91,8 % — беларусы, 4,6 % — украінцы, 2,9 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.