Макранскі сельсавет (Маларыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макранскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маларыцкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Макраны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 880
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Макра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Макраны.

Сельсавет знаходзіцца на ўсходзе раёна. Мяжуе з Хаціслаўскім сельсаветам на поўдні і захадзе, Лукаўскім сельсаветам на поўначы, Дзівінскім сельсаветам Кобрынскага раёна на паўночным усходзе, Ратнаўскім раёнам Украіны на ўсходзе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавецкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне.

23 снежня 2016 года скасавана вёска Кожух[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1880 чалавек[3], з іх 90,2 % — беларусы, 7,2 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Малоритского районного Совета депутатов от 23 декабря 2016 г. № 142 Об упразднении деревни Кожух Мокранского сельсовета Малоритского района (руск.)
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.