Раснянскі сельсавет (Камянецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раснянскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Уключаў 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Расна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 985
Раснянскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Расня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Расна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Расненскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старое Расна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ваўковіцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Новую Расну. 11 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Абяроўшчына, 26 красавіка 2013 года — у агарагарадок Расна[2]. 20 снежня 2013 года сельсавет перайменаваны ў Раснянскі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2985 чалавек[4], з іх 82,2 % — беларусы, 8,5 % — украінцы, 7,6 % — рускія[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.