Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён)
Агародніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Агароднікі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 156 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Агаро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Агароднікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 26 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Баршчэўскага сельсавета перададзена вёска Пеначка[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. У 1962—1964 гадах меў назву 2-гі Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна, дзе ўжо існаваў Агародніцкі сельсавет[2]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Кусічы (злілася з вёскай Агароднікі), Малыя Камарнікі (злілася з вёскай Коладна) і хутар Свіцічы (зліўся з вёскай Пяскі)[3]. 17 верасня 1973 года ў склад горада Высокае ўключаны хутар Пеначка[4]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекі[6], з іх 80,0 % — беларусы, 11,1 % — украінцы, 6,5 % — рускія, 0,8 % — палякі, 0,6 % — азербайджанцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1156 чалавек[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 8
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 верасня 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.