Вярховіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вярховіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Вярховічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 959
Вярховіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Вярхо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вярховічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года са складу сельсавета ў Агародніцкі сельсавет Камянецкага раёна перададзена вёска Гершоны[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 6 чэрвеня 1960 года ў склад Бушміцкага сельсавета перададзены вёскі Каленкавічы, Падбур’е, Радзевічы, Юўсічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3]. У 1977 годзе скасавана вёска Мартынюкі[4]. 7 верасня 2006 года ў склад Белавежскага сельсавета перададзена вёска Манчакі[5]. 23 чэрвеня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каленкавіцкага сельсавета з населенымі пунктамі Амелянец, Бобінка, Ваўкаставец, Дубраўцы, Каленкавічы, Падбур’е, Радзевічы, Сіпурка і Юўсічы[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1959 чалавек[7], з іх 85,5 % — беларусы, 6,1 % — украінцы, 6,1 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 3.
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 262 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2020. Праверана 22 снежня 2018.
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 20 снежня 2018.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.