Казянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Казяны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 186 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Казя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Казяны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрытоыря скасаванага Дубраўскага сельсавета[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Блажышкаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Відзаўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Азярава, Астравішкі, Баравыя, Барсукі, Бучаны, Ваўкі, Ваяціна, Грыгараўшчына, Гультаёўшчына, Гянужа, Дубраўка, Казяны, Латышкі, Малькаўшчына, Падзісеннікі, Пастарнакі, Пента, Плетарова, Растанішкі, Якшты.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.