Узбалацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:37, 25 сакавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Узбалацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дубіна Баярская
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 733
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

У́збалацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дубіна Баярская.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Узбалаць. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубіна Баярская. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Валожынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Юзафова[1]. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Валожынскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 733 чалавекі[3], з іх 98,9 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: аграгарадок Дубіна Баярская, вёскі Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.