Шчасны Галоўчынскі
Выгляд
Шчасны Галоўчынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Дарагастайскі | ||||||
Пераемнік | Пётр Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1610 | ||||||
Род | Галоўчынскія | ||||||
Бацька | Яраслаў Мацвеевіч Галоўчынскі | ||||||
Маці | Дарота з Касцевічаў | ||||||
Жонка | Гальшка з Хадкевічаў | ||||||
Дзеці |
Ян Рэгіна |
Шчасны Галоўчынскі (? — 1610) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўца любашанскі з 1581. 12 сакавіка 1600 названы кашталянам менскім. Валодаў маёнткамі Галоўчын, Езна, Цітва, Шацк і інш.
Сям'я
З роду князёў Галоўчынскіх герба «Лебедзь», сын маршалка гаспадарскага і ляхавіцкага старосты Яраслава Мацвеевіча і Дароты Венцлаваўны Касцевіч.
Быў жанаты з віленскай кашталянкай Гальшкай Хадкевіч. Меў сына Яна, чашніка літоўскага, які памёр бяздзетным, і дачку Рэгіну, якая ў першы раз пабралася шлюбам з менскім ваяводам Пятром Тышкевічам, а пасля яго смерці з віцебскім ваяводам Крыштафам Кішкам.
Зноскі
Літаратура
- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.