Перайсці да зместу

Езнас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Езна)
Горад
Езнас
літ.: Jieznas
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1492
Горад з
Вышыня цэнтра
109 м
Насельніцтва
  • 1 024 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Езнас на карце Літвы
Езнас (Літва)
Езнас

Е́знас (літ.: Jieznas, беларуская назва — Е́зна[2]) — горад у Прыенайскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на беразе аднайменнага возера. Адміністрацыйны цэнтр Езнаскай сянюніі.

Размешчаны за 16 км на ўсход ад Прыеная, за 37 км на паўднёвы ўсход ад Каўнаса, за 38 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Кайшадорыс. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Упершыню згадваецца ў 1492 годзе, уладанне вялікага князя (двор, цэнтр воласці Ковенскага павета). З 1507 года — ва ўладанні Галоўчынскіх, ад 1633 — Пацаў[3]. У 1581 годзе ўпершыню згадваецца як мястэчка. У пачатку XVII стагоддзя тут існаваў кальвінскі збор, ператвораны пазней у касцёл. У 1645 годзе пры касцёле заснавалі шпіталь.

У 1710 годзе мястэчка атрымала прывілей на штотыднёвыя таргі і мыта. У 1776 годзе ў Езне было 20 дымоў, 2 карчмы, 19 крам, вадзяны млын, тартак і шпіталь. З 1781 года дзейнічала школа.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

З 1918 года — у складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1952—1960 гадах — цэнтр Езнаскага раёна. У 1956 годзе атрымаў статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

  • 1719 год — 50 чал.
  • 1795 год — 372 чал.
  • 1866 год — 553 чал., з іх 375 каталікоў, 170 іўдзеяў, 5 магаметанаў, 3 праваслаўныя[4].
  • 1897 год — 1255 чал.
  • 1923 год — 989 чал.
  • 1959 год — 797 чал.
  • 1979 год — 1854 чал.
  • 1989 год — 2,1 тыс. чал.[5]
  • 2001 год — 1476 чал.
  • 2010 год — 1300 чал.
  • 2023 год — 1024 чал.

За савецкай акупацыяй у горадзе быў філіял Каўнаскага завода электрарухавікоў, дзейнічала швейная вытворчасць[6].

Касцёл Святых Міхаіла Арханёла і Яна Хрысціцеля
  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  3. ЭнцВКЛ 2010.
  4. Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 581
  5. Езнас // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  6. «Современный толковый словарь»: изд. «Большая Советская Энциклопедия», 1997 г.