Шацк (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Шацк)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Шацк
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Шацак
Вышыня цэнтра
180 м
Насельніцтва
697 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222824
Аўтамабільны код
5
Шацк на карце Беларусі ±
Шацк (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Шацк (Пухавіцкі раён)
Шацк (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Шацк (Пухавіцкі раён)

Шацк[1] (трансліт.: Šack, руск.: Шацк) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на р. Шаць. Адміністрацыйны цэнтр Шацкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 32 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, за 68 км ад Мінску, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск; каля аўтамабільнай дарогі ПухавічыУздаНегарэлае.

Транспартныя зносіны[правіць | правіць зыходнік]

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім Шацк утварыўся ад ракі Шачы, даўней называнай Шач'яй. Часам ужывалася падвоеная назва Шацк Белы[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 15 ст. належыў Судзівою Валімунтавічу, а пазней яго сыну Станьку[3]. Вялікі князь Аляксандр 10.11.1492 года перадаў Шацк разам з Нясвіжам троцкаму ваяводзе Пятру «Беламу» Мантыгердавічу.

У 1523 г. сяло, цэнтр воласці, уласнасць старосты генеральнага жамойцкага Яна Радзівіла.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Шацк увайшоў у склад Мінскага павета Мінскага ваяводства.

Пазней паселішча перайшло да Кішак і ўрэшце да Радзівілаў.

У XVI ст. тут збудавалі кальвінскі збор.

У 1582 годзе Радзівіл Сіротка прадаў Шацк. Пасля шэрагу ўладальнікаў, у 1732 годзе, Шацк куплены Гервацыям Аскеркам.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 года) — у Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Паводле данных тапаграфічнага апісання Мінскай губерні (1800 года) у Шацку быў цагельны і чарапічны заводы І.Аскеркі.

16 лістапада 1863 года ў мястэчку Шацк была адкрыта земская школа. 10 сакавіка 1881 года на базе земскай школы адкрываецца 2-класная народная вучэльня.

У 1879 годзе ад Ігната Аскеркі маёнтак Шацк перайшоў да Гамуліцкіх, потым да Пуцятаў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка і крама

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шацк абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасьці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі ён увашоў у склад БССР.

У 1919 годзе ў двухпавярховым каменным будынку адкрыта Шацкая сямігодка. Апроч сямігодкі была ў Шацку і габрэйская школа. Перад вайной адбылося з'яднанне школ.

У 1924—1927 гадах цэнтр Шацкага раёна Мінскай акругі, у 1927—1935 — цэнтр сельсавета Пухавіцкага, у 1935—1938 — цэнтр Смілавіцкага і Рудзенскага раёнаў, з 1938 года ў Мінскай вобласці. У 1935 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

Немцы, падчас Другой сусветнай вайны, з'явіліся ў Шацку 30 чэрвеня 1941 года. Адразу бала расстраляная першая група жыхароў. Нямецкімі акупантамі было арганізавана габрэйскае гета. Самая масавая акцыя па знішчэнні габрэяў праводзілася ў кастрычніку 1941 года. Ахвяры гэтых карных акцый пахаваны ў трох ямах на ўзлеску гаю з правага боку дарогі з Шацка ў бок вёскі Задашчэнне. Тры помнікі ўсталяваны на месцы трох ям. Чацвёрты помнік з крыжам, у падставе якога знаходзіцца зорка Давыда, усталяваны мясцовым жыхаром Міхалам Тарасевічам у 1993 годзе. Надпіс на ім: «Ахвярам фашысцкага генацыду ў 1941-1944 годзе. Удзячныя хрысціяне-суайчыннікі і іх нашчадкі»[4].

Са студзеня 1960 года ва Уздзенскім, з красавіка 1960 года ў Пухавіцкі раёне.

24.11.1966 г. в. Міхалевічы, Стары Шацк і в. Сярэдзіна злілася з Шацкам. Міхалевічы ў пачатку XX ст. 59 двароў, 405 жыхароў. Стары Шацк у пачатку XX ст. маёнтак, 4 двары,28 жыхароў. Сярэдзіна ў пачатку XX ст. 41 двор, 282 жыхары.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

  • Дом малітвы ЕХБ[5].

Дэмаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 142 жыхары, 29 двароў.
  • 1886 год — 184 жыхары, 27 двароў.
  • 1897 год — 974 жыхары, 130 двароў; маёнтак Шацк — 63 жыхары; маёнтак Стары Шацк — 22 жыхары, 2 двары.
  • 1908 год — 2476 жыхароў, у тым ліку ў мястэчку 2350 жыхароў, 240 двароў; маёнтакі Шацк і Стары Шацк — 126 жыхароў.
  • 1917 год — 1259 жыхароў, у тым ліку ў мястэчку 1121 жыхар, 166 двароў; маёнтакі Шацк і Стары Шацк — 138 жыхароў.
  • студзень 1939 год — 3120 жыхароў.[6]
  • 1960 год — 210 жыхароў.
  • 1999 год — 819 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 год — 732 жыхары, 324 гаспадаркі.
  • 2003 год — 773 чал.
  • 2009 — 669 жыхароў[7].
  • 2012 год — 697 жыхароў, 285 гаспадарак.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўрэйскія могілкі
  • Парк пры колішняй сядзібе Аскерак (XIX ст.)
  • Мемарыяльная дошка да 100-годдзя з дня народзінаў жыхара вёскі Шацк, выпускніка школы, акадэміка Лупіновіча І.С. Усталявана 14 ліпеня 2000 года на будынку школы была.
  • Курган - археалагічны аб'ект.
  • Помнік загінулым у гады Другой сусветнай вайны.
  • Помнік настаўнікам Шацка, загінулым у гады другой сусветнай вайны. Усталяваны мясцовым жыхаром Міхалам Тарасевічам у 1994 г.
  • Помнік з крыжам, у падставе якога знаходзіцца зорка Давыда. Усталяваны на месцы знішчэння габрэяў Шацка мясцовым жыхаром Міхалам Тарасевічам у 1993 г.
  • Помнік безыменным ахвярам у гады Другой сусветнай вайны.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік загінулым грамадзянам габрэйскай нацыянальнасці. Быў адкрыты 5 ліпеня 1964 г. на месцы збору габрэяў у цэнтры Шацка. Ініцыятарам яго стварэння быў мясцовы жыхар Левін Абрам Іцковіч. Грошы збіралі габрэі Шацка, Мінска, Пецярбурга, Масквы, карані якіх былі з Шацка. Праз некалькі гадоў гэты помнік прыбралі.
  • Царква Святога прарока Ільі (XIX ст.)
  • Сінагога
  • Сядзіба Аскеркаў (XIX)

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа. 16 лістапада 1863 г. у мястэчку Шацк была адкрыта земская школа. 10 сакавіка 1881 г. на яе базе адкрылася двухкласнае народнае вучылішча. 3 1919 г. - Шацкая школа 2-й ступені. Тут вучыліся дзеці з Парэчча, Омельна, Вяркал, Хатлян, Кавалевіч, Сяргеевіч і іншых вёсак. Была ў Шацку і яўрэйская школа. Перад Вялікай Айчыннай вайной адбылося аб'яднанне гэтых школ. У гады вайны школа не працавала. Пасля вайны заняткі праходзілі ў розных прыстасаваных памяшканнях, бо будынак, дзе размяшчалася школа, быў узарваны фашыстамі пры адступленні. У пачатку 1960-х гг. адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа. 14 ліпеня 2000 г. на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпускніка Шацкай школы акадэміка НАН Беларусі І.С.Лупіновіча.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае Шацкай участковай бальніца. Бальніца была збудавана ў студзені 1953 года. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае – 15 чалавек у змену.[8]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ша́цак
  2. Szack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 755.
  3. Насевіч В. Л. …
  4. http://www.gorka.by/?p=43271
  5. https://orda.of.by/.add/gallery.php?shack%2Fprotest
  6. http://shtetle.com/shtetls_minsk/shack/shooting.html
  7. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года
  8. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Азбукін М. Мястэчка Шацак Менскай акругі // Наш край. 1927. № 1 (16). — С. 44-50.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003.
  • Вайцэховіч Н. «Шацак: Краязнаўчыя нарысы». — Мінск: Пэйта, 1999. (З серыі «Ведаць свой край Беларусь»). ISBN 985-6024-20-X
  • Вайцэховіч Н. «Мае землякі». — 2005. ISBN 985-6718-37-6
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. IV. Мінская вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2013. — С.196—197 іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
  • Szack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 755—758.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]