Старасвержанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старасвержанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стары Свержань
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 075
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Старасве́ржанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Стары Свержань.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Залужскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Залужжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Новасвержанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пнукты: аграгарадок Стары Свержань, вёскі Дразды і Ператокі[1]. 20 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Стары Свержань[2]. 24 снежня 2011 года сельсавет пераменаваны ў Старасвержанскі[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варацішчанскага сельсавета (вёскі Асіпаўшчына, Варацішча, Вялікі Двор, Дзярэчынцы, Новая Вёска, Падлессе)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1075 чалавек[5], з іх 82,0 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 7,1 % — палякі[6].

У склад сельсавета ўваходзіць 19 населеных пунктаў:

  1. Асіпаўшчына,
  2. Варацішча,
  3. Вечатарова,
  4. Віскачы,
  5. Вялікі Двор,
  6. Градкi,
  7. Дзярэчынцы,
  8. Дразды,
  9. Залужжа,
  10. Ініца,
  11. Казейкі,
  12. Новая Вёска,
  13. Падлессе,
  14. Ператокі,
  15. Скамарошкі,
  16. Слабодка,
  17. Стары Свержань,
  18. Суднікі,
  19. Цвіркі.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.