Літвенскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:09, 13 красавіка 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (вікіфікацыя, перанесена: Літвенскі сельсавет → Літвенскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён) (5) з дапамогай AWB)
Літвенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Літва
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 840
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Літве́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёну Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Літва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Рочавічы[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цясноўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Дзенісы, Драздоўшчына, Заменка, Зеневічы, Куль, Мешычы, Пятрылавічы, Сапуцевічы, Серкулі, Слабодка, Судзевічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2 і хутары Алешкавец і Пятрова)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 840 чалавек[3], з іх 68,2 % — палякі, 29,2 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.