Налібацкі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Налібацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Налібакі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 чэрвеня 1963
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 304
Налібацкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Налі́бацкі сельсавет, Налібо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Налібакі. Плошча 352,8 км².

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Прудскага сельсавета[1], які 8 чэрвеня 1963 года перайменаваны ў Налібацкі сельсавет, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Налібакі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1304 чалавекі[2], з іх 66,0 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.